Дзень беларускага пісьменства— дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Гэтае свята нагадвае нам аб важнасці захавання і развіцця праз кнігу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа.
Да Дня беларускага пісьменства і друку ў ДУА “Бездзежская сярэдняя школа” праходзіць Тыдзень беларускага пісьменства і друку “Слова роднае – вечнасці след”. Да Дня беларускага пісьменства і друку была падрыхтавана слайд-прэзентацыя “Асветнікі зямлі беларускай”. Падлеткі пазнаёміліся з гісторыяй як самога свята, так і з гісторыяй беларускага пісьменства ад вытокаў да нашых дзён, успомнілі выдатных прадстаўнікоў нашай краіны, іх творчасць, значэнне іх дзейнасці не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету.
Таксама прайшоў конкурс малюнкаў і плакатаў “Радзімай сваёй ганаруся”.